Народныя прыкметы і павер'і

Студзень



Студзень зямлю студзіць.
Калі ў студзені дажджы — дабра не жджы.
Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.
Студзень пагодны — будзе год плодны.
Калі студзень добра марозіць, селянін лучынку паліць і дровы з лесу возіць.
Калі студзень імглісты — мокры год, калі халодны — позняя вясна і халоднае лета.

Люты



У лютым востры мароз, кароткая зіма.
Люты наробіць плюты.
Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
Як у лютым адгукнецца, так у жніўні адзавецца.
Люты раніцай таргуе, а вечарам гаруе.
Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.

Сакавік



Сакавік зялёны — ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж — пан!
У сакавіку зіма не гніе — у красавіку трава не расце.
Няма ў сакавіку вады — няма ў красавіку травы.
Сакавік мокры — хлеб горкі.
Хто сее гарох у марцы, той гатуе ў гарцы, а хто ў маі, той у яі.
Жыта ў сакавіку глядзіць у неба — не пакаштуеш зімой хлеба.
Сакавік дажджом імжыцца — хлеба будзе ў рукавіцу.

Красавік


Красавік сініць і дзьме, бабам цяпло нясе, а мужык
пазірае ды галавою ківае.
У красавіку грымот — цёплы будзе год.
Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку зямля грэе.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе —
тады ўсякі не збяднее.

Травень.Май.




У травень будзе мужык управен.
У май каню сена дай, а сам на печ уцякай.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май халодны — не будзеш галодны.
Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
Як у маі суха, то падцягвай бруха.
Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы.
а як у маі — будзе і ў гультая.
Майская трава галоднага корміць.
Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю.
Май халодны, год хлебародны.

Чэрвень



Лета на зіму працуе.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Летні дзень — рок.
Не поле родзіць, а лета.
Што летам нагой коп, то зімой зубамі хоп.
Лета прыгатуе, а зіма з’есць.
Лецічка не ўлежна, дак уежна.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Лета праляжыш, то ўзімку ў пазыкі пабяжыш.
Людзі рады лету, а пчолы — квету.
Благое лета, калі сонца нету.
Не прасі лета доўгага, а малі цёплага.
Летам і качка — прачка.
Чэрвень — пачатак лета.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень — пралецця скон, а лета — у гон.



Ліпень


Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе.
У ліпені з касою мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком.
Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі.

Жнівень




Прыдатны красавік цяплом, а жнівень дабром.
Жнівень сее, жне і косіць — на сталах багацця досыць.
У жніўні сярпы грэюць, ды вада халодзіць.
У жніўні панамі сярпы — маруды тады не цярпі.
Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае.
У жніўні і верабей піва варыць.

Верасень




Халодны верасень, але сыты.
У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.
У верасні палі агонь і ў хаце, і на полі.
Верасень — з досвіткам дзень.
Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.


Кастрычнік



У кастрычніку — насмаркаць
Багачу, я свой сноп малачу.
У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.
У кастрычніку снег — толькі на грэх.
У кастрычніку гром — зіма без снегу.

Лістапад



Лістапад — вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.
Калі ў лістападзе грыміць — ратай вясну сніць.
Прыйшоў лістапад — кармі скацінку, брат.
Лістапад сцюжаю багах: з кожным падзеліцца, яшчэ і на старцаў пакіне.
Лістапад зіме сцежку пракладае.
Лістапад снегу навее — хлеба прыбудзе, а вада разальецца — сена набярэцца.
Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца.
Лістапад на рабой кабыле ездзіць: то снег, то слата.

Снежань


Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.
Снежань замосціць і загвоздзіць.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха.
Сухі снежань — сухая вясна, сухое лета.


                                   Павер’і







22 сакавіка
Святыя саракі ў поле саху валаклі
7 красавіка
На благавешчанне бусел прылятае.
6 мая
На год два Юр’і, ды абодва  дурні: адзін галодны, а другі халодны
13 чэрвеня
Прыйшоў Ерамей – больш не сей.
12 ліпеня
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.
28 жніўня
Прыйшла Прачыстая – стала поле чыстае.
19 верасня
Святы Міхайла з халодным ветрам
14 кастрычніка
Святы Пакроў зямлю пакрыў
14 лістапада
Кузьма і Дзям’ян. Да гэтага часу з дрзў ападае апошняе лісце.
9 снежня
Халодны Юр’я
19 студзеня
На Вадохрышча чарцей з вады выганяюць.
15 лютага
Да Грамніцы не скідай з рук рукавіцы.

9 комментариев: