СТУДЗЕНЬ. Сучасная
беларуская назва студзень паходзіць ад слова “сцюдзёны”, якая яскрава
характарызуе самую халодную пару года. Наогул усе беларускія найменні месяцаў
адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. У рускай мове яны паходзяць
ад лацінскіх назваў. У рымлян студзень — Januarius, у англічан — January, у немцаў — Januar, у французаў — janvier, а ў рэспубліканскім календары французаў значыцца як “nivôse” (месяц снегу). У славян ён называўся таксама сечэнь (ад слова
“секчы”, рыхтаваць дровы), просинец (просінь у небе); у сучаснай мове
чэхаў — leden, палякаў — styczeń, украінцаў — січень.
Нярэдка
па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1
студзеня , другая - з 1 ліпеня. Заўважаючы асаблівасці надвор`я ў пэўны дзень
першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор`е ў адпаведны дзень другой паловы года.
Супастаўлялі ў першым і другім паўгоддзі цэлыя месяцы, а то і поры года. Па
студзеню меркавалі пра будучую вясну і
пра лета. Па характару першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які
чакаецца ў агародзе і на полі. За студзень
дзень павялічваецца на паўтары гадзіны. Дзённая тэмпература паветра звычайна
3...7 градусаў марозу, але бывае паніжаецца да 40 градусаў, што часам
прыводзіць да вымярзання азіміны, дрэў і кустоў. Здараліся і навальніцы.
ЛЮТЫ. Люты — другі
месяц года, мае 28 дзён, а кожны чацвёрты год (1992, 1996, 2000 і г. д.) — 29.
У старажытнарымскім календары называўся Februarius і быў апошнім,
12-ым, месяцам. Такая назва засталася ў многіх мовах: англійскай — February, нямецкай — Februar, французскай — février, рускай — февраль. У старабеларускай мове
люты яшчэ меў найменне сьнежын. Сучасная назва яго адлюстроўвае
характэрную асаблівасць пары года — месяц моцных і злосных маразоў. Таксама ва
ўкраінскай мове — лютий, польскай — luty. Іншыя найменні яго ў чэхаў — únor, у літоўцаў — vasaris.
Люты — апошні, развітальны месяц
зімы, багаты на мяцеліцы, але ўжо больш лагаднейшы за іншыя. Тэмпература
паветра ў Беларусі дасягае — 3,6 ... 8 градусаў, днём бываюць адлігі. Таўшчыня
снегу павялічваецца і складае прыблізна 40 сантыметраў. За 28 сутак дзень
прыбывае на І гадзіну і 54 мінуты.
CАКАВІК. Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны
паходзіць ад слова “сок”. У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. У адным з
тэкстаў XIV стагоддзя, які пісаўся ў
полацкім манастыры, зафіксавана найменне сухий. Францыск Скарына ў
“Малой падарожнай кніжцы” (1522) згадвае месяц марець, а ў астрожскім
“Псалтыры” (1597) — березозол. Апошняя назва, дакладней яе варыянты,
захаваліся ў чэшскай мове — březen, украінскай — березень. Лацінскую форму ўтрымліваюць французская — mars, англійская — march, нямецкая — März, польская — marzec, руская — март, італьянская і іспанская — marzo і інш.
Рымскі martius, згодна легендзе, “абвясцілі” Ромул і Рэм у гонар
бога сонца і вайны Марса, апекуна земляробстава і жывёлагадоўлі, які ўвасабляў
творчыя сілы прыроды. Як ужо зазначалася, у рымлян гэта быў першы месяц года
аж да 153 года да нашай эры (таксама і ў многіх іншых народаў, у тым ліку
беларусаў).
Якія ж змены ў сакавіку
адбываюцца ў прыродзе? Снег пачынае чарнець і раставаць. На высокіх месцах
з’яўляюцца праталіны, бягуць ручайкі. Сярэднемесячная тэмпература паветра
вагаецца ад +1 на паўднёвым захадзе да -4 градусаў на паўночным усходзе.
Дзённая павышаецца да +15 ... 22 градусаў, аднак часам мароз захоўваецца аж да
канца месяца.
КРАСАВІК. Назва чацвёртага месяца года паходзіць ад слова “красаваць”, бо ў ім
з’яўляюцца першыя краскі-кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што
сустракаецца ў старажытнай літаратуры,— кветень. У прыватнасці яго
ўжывае Ф. Скарына ў “Малой падарожнай кніжцы”. Такая ж форма захавалася ва
ўкраінскай мове — квітень і польскай — kwiecień. У старажытных славян чацвёрты месяц яшчэ вядомы
як беразоль. А ў чэхаў гэта duben, у літоўцаў — balandis і г. д.
Рускі апрель (таксама ў англічан, французаў, немцаў) паходзіць ад
рымскага аргіііз, што азначае “адчыняць”. У гэты месяц у Італіі
адчыняліся дзверы вясны, распускаліся на дрэвах пупышкі.
Пачатак апрыліса ў рымлян прысвячаўся двум багіням. 4 красавіка
распачыналася сямідзённае свята Магалерыя. На ім ушаноўвалі маці багоў Цыбелі.
А свята Цэрэаліі адзначалася ў гонар багіні земляробства Цэрэры, апякункі
збожжа і пладоў, маці-карміцелькі ўсіх жывых істот, у тым ліку і людзей. Лічылася,
што ад яе пайшла ўсякая культура, якая звязана з земляробствам. “Вынаходніцы”
земляробства ахвяравалі мёд, малако, збожжа, розныя плады і кветкі.
МАЙ. Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова “трава”, бо ў гэтым, пятым
месяцы года зямля пакрываецца зеленню. Такое найменне захавалася не толькі ў
старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май — адзіная ў нас назва, узятая з
лацінскай мовы. Тая ж лацінская аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах
— mai, англійскай — may, польскай — maj, венгерскай — május, рускай — май і інш.
Рымляне прысвячалі месяц багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая
яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У
прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вясны быў звычай садзіць дрэва, што
называлі “маем”. У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з “маем” на
Сёмуху. Падобны ў нас і старажытных рымлян і абрад ўшанавання памяці
нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.
Католікі прысвячаюць май Божай Маці — Марыі. Штодня ў касцёлах адбываецца
так званае маёвае набажэнства. Фігура Багародзіцы ўсюды, дзе яна ўстаноўлена,
упрыгожваецца.
Май, працягласць дня ў якім павялічваецца на 1 гадзіну і 42 хвіліны,
з’яўляецца найпрыгажэйшай парой года. Цвітуць бяроза, клён, чаромха, наогул
усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца
спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З’яўляецца шмат насякомых,
майскія жукі захопліваюць зялёналісцевыя дрэвы. На палях рунеюць азімыя, узыходзяць яравыя.
ЧЭРВЕНЬ. Чэрвень — пачатак лета, сярэдні месяц года, мае 30 дзён. Назва яго
тлумачыцца з’яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць
некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.
Старажытнабеларускае найменне месяца — чирвець (червец), украінскае
— червень, польскае — czerwiec, старажытнарускае — изокѣ, рускае — июль, лацінскае — junius, нямецкае — Juni, англійскае — June.
Назва “юніус” паходзіць ад імя старажытнарымскай багіні Юноны. Згодна іншым
звесткам, месяц названы ў гонар першага рымскага консула Юнія Брута. У
рэспубліканскім календары французскай рэвалюцыі ён згадваецца як прэрыаль,
што азначае “пара паплавоў”.
У месяцы самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца болей 17 гадзін)
і самая кароткая ноч. Сонечныя праменні ў гэты час утвараюць з паверхняй зямлі
найбольшы вугал — у Мінску амаль 60 градусаў. Дзень летняга сонцастаяння
беларусы здаўна адзначаюць святам Купалля.
ЛІПЕНЬ. Сучасная беларуская назва сярэдняга, самага спякотнага месяца лета
паходзіць ад слова “ліпа”. (Дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару). Найменне мае
падабенства з польскім lipiec і ўкраінскім липень. У старабеларускіх крыніцах акрамя назвы липець сустракаецца яшчэ чирвець, што захавалася
дагэтуль, напрыклад, у чэшскай, славацкай і беларускай мовах (чэрвень) у
папярэднім месяцы.
Рымляне да 44 года называлі месяц проста пятым (quintilis), паколькі год пачынаўся з сакавіка. Затым з прычыны
трагічнай смерці Юлія Цэзара перайменавалі квінтыліс у Юліус (julius), таму і захаваліся juillet — у французаў,
Juli — у немцаў, July — у англічан, июль
— у рускіх.
У гэтым месяцы старажытныя грэкі адзначалі чатырохдзённае свята Панафінеяў
у гонар багіні мудрасці Афіны (рымляне называлі яе Мінервай). Падчас вялікага
святкавання адбываліся ўрачыстыя працэсіі, розныя народныя гульні (барацьба
атлетаў, гімнастычныя практыкаванні), спевы, танцы.
Ліпень — самы дажджлівы месяц года, палова дзён яго бывае з ападкамі,
вызначаецца недабранадзейнасцю надвор’я, і асабліва ліўнямі. Здараецца і сухая
пара.
ЖНІВЕНЬ. Сучасная беларуская назва восьмага года месяца жнівень, таксама як і старабеларускія серпень, зарев, адлюстроўвае прыродныя
асаблівасці пары. Дарэчы, найменне серпень захавалася ў
украінцаў, чэхаў (srpen), палякаў (sierpień), іншых народаў.
Рымляне называлі гэты мясяц sehstylis, што значыць шосты (год пачынаўся
тады вясною). Пазней рымскі сенат перайменаваў яго ў гонар імператара
Актавіяна Аўгуста. Секстыліс налічваў 29 дзён, а аўгустус стаў мець 31.
Заканадаўчы орган, аднолькава паважаючы Юліяна Цэзара і Актавіяна Аўгуста, зрабіў
і аднолькава доўгімі месяцы, якія стаяць побач у годзе. Класічная назва месяца
захавалася ў многіх заходнееўрапейскіх мовах, у тым ліку і ў рускай.
Жнівень дае знаць, што заканчваецца лета і набліжаецца восень. Ночы
становяцца халаднейшымі, даўжэйшымі і цямнейшымі. Раніцай з’яўляюцца туманы.
Працягласць светлавога дня змяншаецца ў параўнанні, напрыклад, з ліпенем
прыблізна на 50 хвілін.
Яшчэ ў пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца,
ячмень, авёс, грэчка, проса, лён-даўгунец, скараспелая бульба, іншая гародніна
і садавіна. Людзі карыстаюцца і багатымі дарамі лесу. Таксама вядзецца сяўба
азімых, касавіца атавы.
ВЕРАСЕНЬ. Вресень, руин, риень, зарев — гэтым
старабеларускім найменням дзевятага месяца года адпавядае сучаснае беларускае верасень,
што паходзіць ад слова “верас” (менавіта ў той час расліна пачынае красаваць).
Ва ўкраінскай мове першы месяц восені таксама вересень, у чэшскай — září, польскай — wrzesień. У англічан, французаў і немцаў
— варыянты рымскага september. У французскім рэспубліканскім
календары ён фрукцідор — месяц пладоў, што канчаўся 22 верасня і
завяршаў год.
Рымскі зеріетЬег меў 29 дзён (адзін дзень дадаў Юлій Цэзар у 46
годзе). Рымляне прысвячалі яго Вулкану, богу агню, і святкавалі Вулканаліі,
забіваючы ў ахвяру парася і цяля.
У старажытных грэкаў на працягу дзевяці дзён адбываліся “містэрыі”, таемныя
культы. У іх прымалі ўдзел толькі пасвячоныя, якія рабілі ахвяры з захаваннем
асаблівых абрадаў. Паказваліся ўдзельнікам абразы багоў і знакі-сімвалы, што
да гэтага часу старанна ўтойваліся.
Неспрыяльныя ўмовы надвор’я верасня — выпадкі частых дажджоў, ранніх
замаразкаў, вялікіх вятроў. Сяляне стараюцца ўбраць бульбу, гародніну і
садавіну.
Дрэвы мяняюць сваю афарбоўку, каб паўней засвоіць сонечную энергію:
чырвонае, карычневае, пунсовае і фіялетавае лісце робіць гэта лепш, чым
зялёнае. Пасля першых замаразкаў, звычайна тое назіраецца ў сярэдзіне месяца,
пачынаецца лістапад.
КАСТРЫЧНІК. Кастрычнік
— дзесяты месяц года. Стараславянскія назвы яго — листапад, риень, паздерник, брудень, у чэхаў ён таксама říjen, у
сербаў — паздзернік, у палякаў — październik, ва ўкраінцаў — жовтень.
Беларускае найменне месяца паходзіць ад слова “кастрыца” (“кастра”): у гэты час
сяляне трапалі, часалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.
У рымлян oktober (такая ж аснова ў
нямецкай, французскай, англійскай, рускай мовах) быў прысвечаны богу вайны
Марсу. У 15-ы дзень месяца прыносілі ў ахвяру каня, які вылучаўся на папярэдніх
скачках. Другога кастрычніка святкавалі Медэтрыналіі ў гонар багіні медыцыны
Медэтрыны. Кожны рымлянін гатаваў сабе багаты стол і стараўся як мага больш
наесціся і напіцца, бо гэта нібы перасцерагала яго ў будучым ад розных хвароб.
Старажытныя
грэкі ўшаноўвалі бога вінаробства Бахуса (Дыяніса). Свята было вельмі вясёлым і
свабодным, у ім нароўні з вольнымі грэкамі прымалі ўдзел і рабы. Адмысловы хор
пры музыцы і скоках пеў так званы дыфірамб — асаблівую песню ў гонар Бахуса,
дзе адлюстроўваліся сумныя і радасныя падзеі з жыцця бога.
Кастрычнік
— сярэдні месяц восені, характарызуецца зменлівым надвор’ем: бываюць густыя
туманы, слата, частыя прымаразкі, а часам выпадае і снег. Дрэвы стаяць
аголеныя, птушкі адляцелі ў вырай. Наступае пара для садаводаў: пасадка дрэў і
ягаднікаў, абмазванне ствалоў глінай і вапнай, іх ацяпленне.
ЛІСТАПАД Апошні месяц восені, адзінаццаты — года меў старабеларускую назву
грудзень (ад слова “груды” ў значэнні “замёрзлая зямля”). Сучаснае
беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з
дрэў (таксама ва ўкраінцаў листопад, палякаў і чэхаў listopad). Рускі ноябрь, балгарскі ноември, нямецкі den november, вянгерскі і славацкі novembra, утрымліваюць агульную лацінскую аснову novem (дзевяць). Французскія рэвалюцыянеры называлі месяц брумерам, што
азначала “туманны”.
У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо амаль
без лісця, тэмпература паветра ніжэй нуля, з’яўляюцца туманы. Імжыстыя дажджы ў
другой палове месяца змяняюцца на мокры снег.
Вёска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ. Дары асенняга
поля і лесу ўжо добра ўладкаваны ў склепах і кладоўках. Самы час успомніць тых
апекуноў, якія спрыялі земляробу, і, у першую чаргу, продкаў, “дзядоў”. Багаты
стол запрашае сватоў парадніць сваіх дзяцей. А вечары, што сталі даўжэйшымі,
нагадваюць жанчынам аб кудзелях і піліпаўскіх вячорках.
Снежань — найбольш пахмурны месяц у годзе. У ім ёсць і самы кароткі дзень
года — 21-га або 22-га (7—8 гадзін).
Сярэднемесячная тэмпература складае ад 5...6 градусаў марозу на паўночным
усходзе рэспублікі да 2...3 градусаў на крайнім паўднёвым захадзе.
Очень полезно, приятно, и большее вам спасибо за точную и полную информацию.
ОтветитьУдалитьДзякуй!
ОтветитьУдалитьДобра так падабраны матэрыял. Вялікі дзякуй!
ОтветитьУдалить