Загадкі
Снежань
Ходзіць дзед
белабароды
Полем, лесам,
пералескам,
Засцілае рэчкі
лёдам,
Брыльянцістым
снежным блескам.
Сыпле іней на
бярозы,
Туліць дрэвы тонкім
пухам,
Крые рэчкі, травы,
лозы
Белай
воўнаю-кажухам...
А ялінка!.. Чаго
толькі
На яе няма
галінках!
Свецяць зоркі і
вясёлкі
У бліскучых
павуцінках.
Тут лісічка,
зайчык, мышкі,
Рыбкі, буслік
даўгавязы.
А як ззяюць на ёй
шышкі,
Нібы ў іх гараць
алмазы!
У полі, лузе ўсё
заснежыў.
А чаму? Бо гэта….
(Снежань)
Студзень
Белым снегам,
чыстым пухам
Прымяце садок стары.
Мароз з цеткай завiрухай
За ноч абыйдуць двары.
Вокны зробяцца
сляпымi:
Траў дзiвосных, кветак шмат.
Вецер плача ў камiне,
Iней кволы студню брат.
Добра ў хаце,
вельмi цёпла,
Не бяда, што так мяце.
Хай мароз малюе вокны -
Ён у хату не зайдзе.
Будзе ранiчка
празрыстай,
Скрып ад санак, звонкi смех.
А пакуль марай iскрыстай
На двары лажыцца снег
Што ж за месяц такі
слаўны?
Нам нясе сюрпрызаў
мех?
Гэта…(студзень) так
жаданы,
Дорыць святы,
гульні, смех!
Люты
Завіруха не сціхае,
Снегу гурбы намятае.
То завые, то
заплача,
З хаты выйсці –
вось задача.
І калі ж вось так
бывае?
Кожны гэты месяц
знае.
Рэчка лёдам уся
закута,
Елкі ў шубкі
апрануты,
Выйсці ў поле –
вось пакута!
А завецца месяц -….
(люты)
Без сякеры, без
кліна на рацэ мост зрабіў.
(Мароз зрабіў лёд)
Пятрок ля варот цяпло ўвалок, сам не бяжыць, а
стаячых не любіць.
(Мароз)
Без рук малюе, без зубоў кусае.
(Мароз)
Ішоў генерал, з усіх шапкі паздымаў, а трое не
даліся.
(Мароз, хвоя, елка,
ядловец)
Ляцеў птах, на ваду - бах. Вады не скалаціў,
на дно патануў.
(Снег)
Ляцелі белыя гусі,
крылля русы, ды нельга з іх па пёрушку вырваць.
(Снег)
Ляцяць птушкі без крылаў, а сядаюць без ног.
(Сняжынкі)
Па калені вады, а
не нап'ешся.
(Снег)
Белы, а не цукар, без ног, а ідзе. (Снег)
Сее, вее, рассявае,
зімой сляды замятае.
(Снег)
З неба ўпаў, усю зямлю, як абрусам, заслаў.
(Снег)
Зімой грэе, вясной тлее, улетку памірае,
увосень аджывае.
(Снег)
Ляцеў птах, на вароты - бах, прыляцеў каптур,
сагнаў адтуль.
(Снег, дождж)
На вадзе родзіцца, а вады баіцца.
(Лёд)
Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае.
Хто адгадае?
(Лядзяш)
Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане,
паху не мае, зімой вырастае.
(Лядзяш)
Удзень шкло разбіта, а нанач устаўлена.
(Лёд у палонцы)
Стаіць дуб у чыстым
полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяцьдзесят і два
гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць?
(Год, месяцы,
тыдні, дні)
Летась кароль ехаў, а сёлета сляды значны.
(Каляды)
СНЕЖНЫЯ ЗАГАДКІ
На двары гарой, а ў хаце вадой.
(Снег)
Я падаю да вас на
хаты,
Я белы-белы і кудлаты,
Я наліпаю вам да ног,
Вы клічаце мяне…
(Сняжок)
Яго не мылі, а ён блішчыць, яго не смажылі, а
ён хрумсціць.
(Снег)
Як гэты белы цукар завецца,
Што з хмар на зямлю ўзімку нясецца?
(Снег)
Белы абрус накрыў Беларусь.
(Снег)
Белы, а не цукар,
Мягкі, а не вата,
Без ног, а ідзе.
(Снег)
З хмарнага вулля
Пчолы наляцелі,
Пакрылі белым вуліцы
І на лузе селі.
А на яблыні старой
Пасяліўся цэлы рой!
(Снег)
Валіцца з неба – не разбіваецца,
Трапляе ў ваду – і разліваецца.
(Снег)
Узімку пад нагамі валяецца,
А ўлетку невядома дзе хаваецца.
(Снег)
Увосень нараджаюся, увесну паміраю,
Узімку сваім целам цямлю я саграваю.
(Снег)
Калі падаю я з неба,
Людзі кажуць: “Так і трэба!”
Дзеці санкі дастаюць
І на горкі ўсе бягуць.
(Снег)
Хто на месцы не
сядзіць,
Разам з ветрыкам ляціць?
Жвава кружацца пушынкі,
Гэта белыя …
(Сняжынкі)
Пабялілі наваколле
І схавалі лес ды поле.
А як сонца прыпячэ,
Ручаінкай пацячэм!
(Сняжынкі)
Зорачка белая
Мне на шапку села,
Покуль нёс яе сюды,
Стала кропелькай вады.
(Сняжынка)
Я – істота не
жывая,
Я – істота снегавая,
З камякоў складаюся,
Дзецям падабаюся!
(Снегавік)
Пад вакном маім калюжа
Уначы падмерзла дужа,
Цвёрдым шкельцам узялася,
Будзе коўзацца Настасся!
(Лёд)
У вагне не гарыць, у вадзе не тоне.
(Лёд)
І ўначы і ўдзень бясконца
Ён усю зіму ляжыць.
Як вясной прыгрэе сонца,
Аж да мора пабяжыць.
Вось які бярэ разбег!
Адгадалі?
Гэта – …
Сакавік
Часам снегам сее, часам сонцам грэе
Дрэвам сок пускае.
Зямельку ад сну
абуджае,
Звяр’ё ў лесе ад
сну абуджае(сакавік)
Красавік
Сонейка свеціць
ярчэй я прымушаю,
Ручайкі з палону
вызваляю.
Кветкі, дрэвы
ажыўляю,
Птушак з выраю
вітаю,
Краскамі зямельку
напаўняю,
Людзям рабасць
дастаўляю (КРАСАВІК)
Май
У белый
колерапрануўся сад,
Пчёлы першыя ляцяць.
Гром грохоча. Узгадай,
Што за месяц гэта?(май)
Чэрвень
Гэты месяц не гуляе
–
Ураджай люляе.
А калі будзе ён
сухі,
Плюнь тады на
баравікі (Чэрвень)
Цёплы, доўгі-доўгі
дзень.
У поўдзень –
невялічкі цень.
Зацвітае ў полі
колас,
Падае нам конік
голас.
Дазраваюць ужо
суніцы.
Што за месяц,
падкажыце? (чэрвень)
Ліпень
Гарачы, спякотны,
душны дзень,
Нават куры шукаюць
цень.
Пачалась касьба
хлябоў,
Час настаў для ягад
і грыбоў.
Дні яго – вяршыня
лета.
Што, скажы, за
месяц гэта? (ліпень)
Жнівень
Лісце клёна
пажаўцела,
У вырай птаства
адляцела,
Ластаўкі, гракі,
стрыжы.
Што за месяц,
адкажы?
2. Што за месяц
сее, жне і косіць –
на сталах багацця ўдосталь?
Верасень
1.Апусцеў калгасны
сад,
Павучкі ўдаль
ляцяць,
На паўднёвы край
зямлі
Пацягнулісь журавы.
Адчынілісь дзверы
школ.
Што за месяц зноў
прыйшоў?
2.Апусцелі палі, хлеб у свірны звязлі
Лугі пакасілі, стагі завяршылі.
Лістота лятае, дождж не сціхае
Калі гэта бывае?
Кастрычнік
Ішоў даўганогі, не глядзеў
дарогі,
У зямлі увяз… Вашым ножкам –
гразь. (дождж)
.Усё сумнейшы твар прыроды:
Пачарнелі агароды,
Агаляюцца лясы,
Моўкнуць птушак галасы,
Мішка ў спячку
завліўся.
Што за месяц
аб’явіўся? (кастрычнік)
Лістапад
На зямлю садзяцца сумна
Жоўценькія матылі.
Пэўна ў іх пра тое думы,
Як зялёнымі былі. (лістапад)
З галінкі збіты ветрам
Ён на зямлю не лёг.
А кружыцца ў паветры,
Як жоўты матылёк. (ліст)
Поле
чорна-белым стала:
Падае то дождж, то
снег.
А яшчэ пахалададла
–
Ільдом пакрыты воды
рэк.
У полі мерзне рунь
жыта
Што за месяц,
пакажы – ты! (лістапад)
Лісце жоўтае
кружыцца,
Нам пад ногі
дываном лажыцца.
Жоўты- жоўты
карагод
Восенню здараецца.
Танец гэты – кожны
год.
Як ён называецца?
Комментариев нет:
Отправить комментарий